Супрацоўнікі КДБ гвалтоўна вярбуюць палітвязняў, вызваленых па памілаванні, паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentby.

– Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям’ю прыслужнікі КДБ патрабуюць ад палітвязняў падпісаць шэраг папер, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацоўніцтва ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый, — заяўляе dissidentby.
Паводле праваабаронцаў, ад былых палітвязняў патрабуюць, каб яны звярталіся ў розныя фонды і структуры дэмакратычных сіл і перадавалі інфармацыю ад іх. У некаторых выпадках на дэвайсы памілаваных усталёўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Гэтую інфармацыю таксама пацвярджае BELPOL.
Беларускае Радыё Рацыя






