BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кейс Бяляцкага і пагаршэнне правоў чалавека: Беларусь застаецца ў фокусе ААН

У аўторак 2-га ліпеня ў Жэневе дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў сустрэўся з прадстаўнікамі ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. У цэнтры ўвагі — крытычнае становішча з правамі чалавека ў Беларусі і магчымыя шляхі вызвалення палітычных зняволеных.

Кажа Леанід Марозаў:

– Як мінімум 9 смерцяў было ў беларускіх турмах. І мы казалі пра гэта. Большая частка размоў была пра тое, як дапамагчы, каб людзі выйшлі з турмы. Але ў тым ліку з нашага боку было сказана, што трэба дапамагаць іх родным. У першую чаргу выступаў спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, які расказваў пра даклад, які ён апублікаваў. Амаль нічога не паляпшаецца, толькі пагаршаецца.

Падчас сустрэчы ў Жэневе Леанід Марозаў асобна ўзняў тэму зняволення нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:

– Я казаў пра Алеся Бяляцкага, што не павінна быць так, каб нобелеўскі лаўрэат сядзеў у турме. Да сайд-івента ў мяне была сустрэча ва Упраўленні вярхоўнага камісара па правах чалавека. Гаварыў пра Алеся Бяляцкага і людзей-інкамунікада, прасіў дапамогі, якой магчыма, для далейшага вызвалення для тых, хто знаходзяцца без сувязі з грамадствам. Алеся згадваў мінімум на дзвюх сустрэчах.

Марозаў падкрэсліў, што ў лукашэнкаўскіх турмах застаюцца больш за 1200 палітвязняў, дзесяць з іх знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі. Адпаведна дарадца Ціханоўскай звяртае ўвагу на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і рэпрэсіі, што выходзяць за межы Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Офіса