Перамовы аб спыненні вайны Расеі супраць Украіны, як мяркуецца, ужо выходзяць на фінішную прамую. Ключавымі пытаннямі застаюцца кантроль над Данбасам і Запарожскай АЭС. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг на Нацыянальным абаронным форуме імя Рональда Рэйгана, піша Gazeta.ua. Паводле яго слоў, сітуацыя блізкая да завяршэння.

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША таксама адзначыў, што ўрэгуляванне гэтай «беспрэцэдэнтнай вайны» — складанае.
Ён нагадаў, што Расея выйшла з Афганістана пасля страты васямнаццаці тысяч салдат, ЗША пакінулі В’етнам пасля страты пяцідзесяці васьмі тысяч жаўнераў. «Украіна і Расея разам страцілі больш за 2 мільёны вайскоўцаў. Падумайце, гэта жахлівыя лічбы. Таму нам трэба пакласці канец канфлікту», — падкрэсліў Келаг.






