Аднаўленне ваеннай дапамогі ЗША Украіне залежыць ад яе гатоўнасці да мірнага ўрэгулявання і падпісання пагаднення аб карысных выкапняў. Такую заяву зрабіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Украіне і Расеі Кіт Келаг падчас свайго даклада аб шляхах завяршэння вайны ва Украіне на дыскусіі Савета па міжнародных адносінах.

Ён таксама даў зразумець, што ЗША лічаць “нежыццяздольнай стратэгіяй” падаўжэнне ізаляцыі Расеі.
“Працяг ізаляцыі і адсутнасць узаемадзеяння з расейцамі па меры працягу вайны ва Украіне больш не з’яўляецца жыццяздольнай або ўстойлівай стратэгіяй і дакладна не з’яўляецца адказным падыходам з дыпламатычнага пункту гледжання для Злучаных Штатаў”, – сказаў ён.
Акрамя таго, Келаг пракаментаваў сварку паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і амерыканскім лідарам Дональдам Трампам у Белым доме 28 лютага. На яго думку, яна адбылася з-за “розных мэт” двух лідараў:
“Зяленскі выразна хацеў, каб Трамп публічна стаў з ім на адны баку супраць Расеі. Трамп не бачыў гэтую сустрэчу як спосаб, каб адзін бок атрымаў перавагу над іншым”.






