BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг збіраецца наведаць Беларусь, піша агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.

  Фота: КІТ КЕЛАГ/Х

У Беларусі Келаг, верагодна, сустрэнецца з дыктатарам Лукашэнка. Пра гэта стала вядома адразу з чатырох дыпламатычных крыніц, аднак афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Па словах дзвюх крыніц, дакладны парадак дня пакуль невядомы. У той жа час Келог у прыватных размовах заяўляў, што лічыць гэтую паездку патэнцыйным крокам да пачатку мірных перамоў па завяршэнні вайны Расеі супраць Украіны.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША, Белы дом, сам Келаг, а таксама амбасада Беларусі ў Вашынгтоне адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. Як адзначае Reuters, такія дыпламатычныя візіты патрабуюць асаблівых перамоў і могуць быць змененыя або скасаваныя ў апошнюю хвіліну.

Калі візіт сапраўды адбудзецца, Келог стане самым высокім прадстаўніком ЗША, які наведае Беларусь за апошнія гады.

Паводле паведамленняў некаторых СМІ, візіт можа адбыцца ў пятніцу, 20 чэрвеня. З нагоды прыезду амерыканскага прадстаўніка, як чакаецца, будзе вызваленая група палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя