BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кетліньска: Працэс вызвалення Анджэя Пачобута працягваецца

У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу 16 снежня адбылася цырымонія ўручэння Прэміі Сахарава за свабоду думкі 2025 года. Прэмію ад імя палітзняволенага ў Беларусі Анджэя Пачобута прыняла яго дачка – Яна Пачобут.

Яе суправаджала кіраўніца Падляшскага аддзела арганізацыі «Вспульнота Польска» Анна Кетліньска, якая падкрэсліла важнасць прэміі і тое, што ЕЗ будзе надалей садзейнічаць вызваленню Пачобута:

-Гэта жэст салідарнасці, дэманстрацыя таго, што свабода журналістаў, свабода думкі – гэта каштоўнасць, якая шануецца ў Еўропе. Бо няма дэмакратыі без свабодных журналістаў.

Анна Кетліньска таксама запэўніла, што традыцыйныя акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку будуць працягвацца:

-Не можам сабе дазволіць, каб вакол палітычных вязняў у Беларусі, вакол Анджэя, была цішыня. Аўтарытарныя рэжымы любяць цішыню. Пяць гадоў таму, пачынаючы акцыі разам з сябрамі з беларускай дыяспары, дэкларавалі мы, што яны будуць праходзіць, пакуль Анджэй не выйдзе з-за кратаў.

На цырымоніі таксама прысутнічаў і выступіў дарадца маршалка Сената па справах польскай дыяспары, Роберт Тышкевіч, які адзначыў, на прыкладзе Нобелеўйска прэміі для Алеся Бяляцкага, што прэмія Сахарава можа стаць для Анджэя Пачобута «шчытом падчас знаходжання ў турме і сімвалам міжнароднай салідарнасці».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіава Анны Кетліньскай