Украіна хоча атрымаць ад партнёраў водгук на свой “план перамогі” як мага хутчэй. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзыдэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Цытата: “Было б, мне падаецца, не зусім рэальна, калі б мы імгненна атрымалі нейкі адказ, бо адказ нам патрэбны вельмі канкрэтны, а любая канкрэтыка патрабуе часу. Безумоўна, мы чакаем фідбэк як мага хутчэй, фідбэк у выглядзе канкрэтных крокаў”. Ярмак дадаў, што краіны-партнёры, якім ужо прадставілі “план перамогі”, “глыбока ў сітуацыі” і “ўсё разумеюць”. Дэталі плану публічна не агучваюцца.





