BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіеў гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб рэдказямельных металах

Украіна гатова падпісаць пагадненне з ЗША аб рэдказямельных металах. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, але дадаў, што працягвае заклікаць ЗША да гарантый бяспекі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Спыненне агню без гарантый бяспекі небяспечна для Украіны», — напісаў ён.  На думку Зяленскага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча пакласці канец вайне, «але ніхто не хоча міру больш, чым мы».

«Спыненне агню не спрацуе з Пуціным. За апошнія дзесяць гадоў ён парушыў спыненне агню 25 разоў. Адзіны выхад — сапраўдны мір», — сказаў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт таксама адзначае, што «не можа змяніць пазіцыю Украіны адносна Расеі». «Рускія забіваюць нас. Расея — вораг, і гэта рэальнасць, з якой мы сутыкаемся. Украіна хоча міру, але гэта павінен быць справядлівы і трывалы мір. Для гэтага нам трэба быць моцнымі за сталом перамоў».