У выніку абмену ваеннапалоннымі па формуле “95 на 95” ва Украіну вярнуліся 34 вайскоўцы брыгады “Азоў” (абвешчана ў Расеі “тэрарыстычнай арганізацыяй”), паведамляе bbc.com.

Як расказаў камандзір брыгады Дзяніс Пракапенка, гэтыя вайскоўцы ў 2022 годзе абаранялі Марыупаль і завод “Азоўсталь”, а затым правялі ў расейскім палоне два з паловай гады. Дзяніс Пракапенка нагадаў, што ў расейскіх турмах працягваюць знаходзіцца яшчэ каля 900 байцоў «Азова».
Украінскія ваеннапалонныя, якія раней вярнуліся на радзіму пасля абменаў, распавядалі пра катавальныя ўмовы, у якіх утрымлівалі «азаўцаў». У жніўні ў Растове-на-Доне на паказальным судовым працэсе ваеннапалонным з брыгады “Азоў” абвінавачанне запрасіла ад 16 да 24 гадоў пазбаўлення волі.