Ліст аб намерах адносна сумеснай польска-ўкраінскай вытворчасці зброі быў падпісаны ў Кіеве падчас сённяшняга візіту прэм’ер-міністра Дональда Туска.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі польскі прэм’ер падкрэсліў, што ліст аб намерах з’яўляецца крокам да агульнай бяспекі. У Кіеве Туск і Зяленскі сумесна падзякавалі палякам за дапамогу Украіне.
Дональд Туск заявіў, што Польшча рыхтуе новы пакет дапамогі Украіне коштам 200 мільёнаў злотых. Паводле яго, Варшава можа ў любы час даць Украіне знішчальнікі МіГ-29. Аднак Уладзімір Зяленскі сказаў, што для Кіева зараз больш важныя іншыя сродкі супрацьпаветранай абароны.






