Украінскія ўлады спадзяюцца, што Польшча будзе збіваць ракеты, якія накіроўваюцца ў бок заходняй Украіны. Падчас прэс-канферэнцыі Зяленскі адзначыў, што, нягледзячы на абяцаныя заходнімі краінамі дадатковыя ракеты-носьбіты Patriot, яго краіна не ў стане цалкам абараніць сваё неба.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што збіццё расейскіх ракетаў над Заходняй Украінай Польшчай было б, як ён назваў, справядлівым рашэннем, важным для бяспекі як заходняй часткі Украінскай дзяржавы, дзе знаходзяцца газавыя цыстэрны, так і для бяспекі самой Польшчы, бо гэта той самы кірунак.
Польскія ўлады прызналі, што перамовы аб збіцці расейскіх ракет, якія пагражаюць Польшчы з-за Украіны, працягваюцца, але неабходна дакладнае супрацоўніца ў рамках NATO. Нядаўна супраць такой ідэі выказаўся Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.






