BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіеў становіцца больш адкрытым» адзначыў Франак Вячорка

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў гадавіну вайны Расеі супраць Украіны быў у Кіеве разам са сваім калегам Анатолем Лябедзькам. Яны ўдзельнічалі ў міжнароднай Ялцінскай канферэнцыі. Сустракаліся з украінскімі і еўрапейскімі палітыкамі, а таксама з супрацоўнікамі офіса прэзідэнта Зяленскага. Перамаўлялі з камандаваннем Палка Каліноўскага.
Першачарговая мэта візіту ў важны для Украіны дзень была ў тым, каб паказаць украінцам, што Лукашэнка – не ўся Беларусь.

Паездка не стала рэвалюцыйнай. Ніякіх дакументаў на ёй не падпісвалася. Яна была працоўнай. З такіх сустрэч, паводле Вячоркі, пачынаюцца вялікія справы.

“У нас складаныя адносіны з Украінай. Беларусь апынулася і суагрэсарам, і закладнікам. Трэба выраўноўваць украінскую грамадскую думку адносна Беларусі”, – даводзіць ён.