
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў новы прапагандысцкі фільм АНТ, які «выкрывае» фонды дапамогі палітвязням. «Лукашысты рыхтуюць серыю правакацый супраць гуманітарных арганізацый. Наша сістэма не пацярпела і працягвае працу. Людзей у кадры прапагандыстаў я лічу ахвярамі тэрора і разумею, што іх змушаюць рабіць такія заявы», — адзначыў Стрыжак. У фільме прапагандыст Ігар Тур заявіў пра «высвятленне ланцуга кур’ераў», якія нібыта дастаўлялі грошы палітвязням. Паведамляецца пра затрыманне чатырох чалавек і доступ да базы даных BYHELP. Таксама названыя імёны пяці вызваленых палітвязняў, якія заяўляюць пра незаконнае выкарыстанне іх дадзеных і рыхтуюць скаргі ў Еўрапейскі суд.
Беларускае Радыё Рацыя