BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіраўнік Мінабароны Польшчы заявіў пра пачатак новай аперацыі на Балтыцы

У Балтыйскім моры пачалася новая вайсковая аперацыя, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Яна накіраваная на забеспячэнне бяспекі ў сувязі з нядаўнімі правакацыямі з боку Расеі. Пра гэта перадае Польскае радыё.

Фота: Radek Pietruszka/PAP/EPA

Інцыдэнты з удзелам расейскай авіяцыі ў рэгіёне Балтыйскага мора адбываліся ў апошнія тыдні некалькі разоў. Пры гэтым расейцы не выконвалі міжнародныя правілы і нават парушалі польскую паветраную прастору.

“Правакацыі Расейскай Федэрацыі сапраўды тычацца ўсіх нашых саюзнікаў на Балтыцы і прымушаюць да такога ўзмацнення нашых місій сёння”, – сказаў ён.

Аперацыя пачалася на гэтым тыдні. У яе рамках былі ўведзеныя дадатковыя меры, якія ўключаюць, у прыватнасці, выкарыстанне самалётаў і верталётаў. Таксама неафіцыйна гавораць аб перакідцы верталётаў з іншых баз у раён Балтыйскага мора і мяжы з Расеяй.