Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыбыў у Кітай, паведамляе БЕЛТА. Афіцыйны візіт на запрашэнне міністра замежных спраў Кітая Ван І будзе доўжыцца з 6-га па 9-га ліпеня.

Фота: БелТА
Раней, будучы ў сталіцы Казахстана Астане, дзе прайшоў саміт ШАС на ўзроўні лідэраў краін, Максім Рыжанкоў падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі праграмы свайго візіту ў Кітай.
Маюцца быць пратакольныя, але вельмі важныя афіцыйныя мерапрыемствы, звязаныя з урачыстым узняццем Дзяржаўнага флага Беларусі ў штаб-кватэры ШАС у Пекіне – на саміце ў Астане наша краіна стала паўнапраўным членам гэтай арганізацыі.
Акрамя таго, прадугледжаны шэраг сустрэч непасрэдна з кітайскімі прадстаўнікамі. Ключавая сустрэча з міністрам замежных спраў КНР Ван І. Чакаецца таксама сустрэча з кіраўніцтвам Агенцтва па развіцці, якое займаецца рэалізацыяй праектаў за мяжой. Будуць падрабязна абмяркоўвацца такія буйныя сумесныя праекты, як індустрыяльны парк “Вялікі камень”, развіццё Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і іншыя. “Таксама трэба замацаваць дамоўленасці, якіх сёння дасягнулі прэзідэнты, аб выдзяленні Кітайскай Народнай Рэспублікай гранта – каля 100 млн юаняў для рэалізацыі сацыяльных праектаў на тэрыторыі Беларусі”, – заявіў Максім Рыжанкоў.
Ён таксама плануе наведаць у Кітаі шэраг прадпрыемстваў і арганізацый.
Як паведамляла БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітая Сі Цзіньпін у Астане на палях саміта ШАС правялі перагаворы.






