BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Месца беларусаў – у аб’яднанай Еўропе”

YouTube player

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сваёй праграмнай прамове ў Сейме пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што Польшча па-ранейшаму верыць у магчымасць дэмакратычных змен у Беларусі:

Радаслаў Сікорскі таксама звярнуў увагу на важнасць падтрымкі незалежных медыя, у тым ліку ён прыгадаў беларускую рэдакцыю тэлеканала «Белсат».

***

У Сейме Польшчы выступіў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі. Ён прадаставіў інфармацыю датычна задач польскай знешняй палітыкі ў 2025 годзе.

Як адзначыў галоўны польскі дыпламат, міжнародная сітуацыя цяпер ёсць самай цяжкой за апошнія дзесяцігоддзі. Шматлікія людзі ў Польшчы задумваюцца, ці пагражае нам расейская агрэсія, сказаў Сікорскі, адзначыўшы, што Расея цяпер, хоць і нясе вялікія страты ва Украіне, паступова павялічвае сваю армію.

У той жа час ён падкрэсліў, што Польшча зараз значна больш мацнейшая, чым прынамсі 20 гадоў таму.

Radosław Sikorski Fot. Tomasz Jastrzebowski / REPORTER

Як паведамляе onet.pl, паводле міністра, найважнейшым выклікам для рэалізацыі польскай знешняй палітыкі, які мае непасрэдныя наступствы для бяспекі Польшчы, з’яўляецца ўрэгуляванне вайны, якую вядзе Расея супраць Украіны. 

Мы дамагаемся пастаяннай палітычнай, ваеннай і фінансавай падтрымкі Еўразвяза Украіне і яе аднаўленню. Мы знаходзімся сярод краін, якія хочуць працягваць аказваць ціск на Расею і яе хаўруснікаў з мэтай хутчэйшага спынення агрэсіі, — заявіў Сікорскі.

Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што Польшча павінна абараняцца ад нелегальнай міграцыі, якая, на яго думку, з’яўляецца часткай гібрыднай вайны з боку Расеі і Беларусі.

Прынцыпы нашай міграцыйнай палітыкі простыя: мы прымаем тых, хто не парушае нашу сацыяльную згуртаванасць і можа ўмацаваць нашу эканоміку. Мы дэпартуем тых, хто парушае закон або можа прадстаўляць пагрозу, — указвае міністр.

Згодна з парадкам дня, выступ міністра разам з дэбатамі і адказамі на пытанні дэпутатаў працягнецца да 18:00. Такім чынам, будзе доўжыцца амаль восем гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя