BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіраўнік нямецкай дэлегацыі ў ПАСЕ назваў каманду Ціханоўскай “урадам у выгнанні”

Франк Швабэ. Фота: frank-schwabe.de

“Урадам у выгнанні” назваў каманду Святланы Ціханоўскай кіраўнік дэлегацыі Германіі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Франк Швабэ.

“У апошнія гады нам удалося інстытуцыяналізаваць адносіны з апазіцыяй, або ўрадам у выгнанні”, — прыводзіць словы Швабэ прэс-служба нямецкага Бундэстага.

У якасці прыкладу палітык прывёў “рэгулярны ўдзел” у пасяджэннях камітэта ПАСЕ “розных прадстаўнікоў розных беларускіх апазіцыйных сіл”.

Швабэ — сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю ў сваёй краіне.

У снежні 2023 года прэзідэнтам назваў Ціханоўскую новы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у кастрычніку 2022 года — пазаштатны дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

pozirk.online