BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіраўнік Пентагона правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Расеі

854 дні таму пачалося ўварванне Расеі ва Украіну. На ўсходзе Данецкай вобласці цяпер сканцэнтраваны найбольш актыўныя баявыя дзеянні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім Telegram-канале, што чарговы абмен палоннымі з Расейскай Фэдэрацыяй праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты прывёў да вяртання яшчэ 90 грамадзян Украіны.

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Расеі Андрэем Белавусавым, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША генерал Пэт Райдэр. Ён дадаў, што Осцін падкрэсліў важнасць «адкрытых ліній сувязі». Райдэр адмовіўся каментаваць магчымую адпраўку ва Украіну спецыялістаў па абслугоўванні абсталявання з ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

Калаж korrespondent.net