
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі атрымаў перамогу ў праймерыз «Грамадзянскай кааліцыі» і будзе прадстаўляць яе на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў 2025 годзе. Паводле вынікаў галасавання, Тшаскоўскі набраў 74,74% галасоў. Аб гэтым рашэнні ў суботу на пасяджэнні Нацыянальнай рады партыі афіцыйна паведаміў Дональд Туск.
Галасаванне ў праймерыз праходзіла ў пятніцу з 8:00 да паўночы. У ім маглі прыняць удзел больш за 25 тысяч членаў партый, якія ўваходзяць у склад «Грамадзянскай кааліцыі». Для галасавання ўдзельнікі адпраўлялі SMS: лічба «1» абазначала галасаванне за Рафала Тшаскоўскага, а «2» — за Радаслава Сікорскага.
Радаслаў Сікорскі набраў 25,25%. Гэта другая параза Сікорскага. У 2010 годзе прайграў на першасных выбарах Браніславу Камароўскаму.
Беларускае Радыё Рацыя






