BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кірыла Буданаў заявіў пра неабходнасць знікнення Расеі як імперыі

Кірыла Буданоў, кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны і былы кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі, заявіў у інтэрв’ю ліванскаму СМІ, што на тэрыторыі Расеі павінны сфармавацца некалькі рэгіянальных дзяржаў.

Кірыл Буданаў. Фота: Украінская праўда.
Кірыл Буданаў. Фота: Украінская праўда.

Па яго словах, Расея за 12 гадоў вайны стала бяднейшай ва ўсіх адносінах — эканамічна, палітычна і дэмаграфічна. Ён падкрэсліў, што санкцыі з Расеі нельга здымаць нават пасля завяршэння баявых дзеянняў, а замарожаныя актывы і будучыя даходы павінны пайсці на рэпарацыі і аднаўленне Украіны.

Буданоў адзначыў, што чакаць унутраных змяненняў у Расеі не варта, бо палітыка Пуціна істотна не адрозніваецца ад царскай або савецкай эпохі. Паводле яго, асноўная мэта — дамагчыся знікнення Расеі як імперыі. Заявы Буданава адлюстроўваюць пазіцыю Кіева ў міжнародных перамовах пра заканчэнне вайны і будучую архітэктуру бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя