BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кісляк: Грузінскія ўлады «выціскаюць» беларусаў

У Грузіі падчас выбарчай кампаніі адбываецца працэс “выціскання” з краіны грамадскіх актывістаў і журналістаў з Беларусі.

Так лічыць праваабаронца Раман Кісляк, які сам зараз знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны:

– Ідзе выбарчая кампанія, шмат рэкламы, шматлікія навіны, сустрэчы, заявы. Таму выбарчая кампанія дабра заўважная. Яна адбіваецца на беларусах, таму што такое адчуванне, што грузінскія ўлады спрабуюць пазбыцца актыўных людзей у Грузіі, у тым ліку і ад беларусаў.

Па словах Рамана Кісляка, беларусаў спрабуюць «выкінуць з краіны» рознымі спосабамі:

Выдаленне людзей з краіны адбываецца мякка. Па-першае, гэта абстаноўка на мяжы, то бок, людзей не прапускаюць праз граніцу. Шэраг выпадкаў такіх ёсць. І другое, тыя, хто падаў на прытулак, ім ідуць адмовы. Яўна не абгрунтаваныя. У большасці адказваюць, што запыт не адпавядае канвенцыі аб статусе бежанцаў.

Праваабаронца ведае некалькі дзясяткаў выпадкаў, калі беларусам адмовілі ў Грузіі ў статусе бежанца, і не ведае ніводнага выпадку, каб такі статус быў атрыманы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя