«Выбары 26 кастрычніка 2024 года могуць змяніць жыццё ў Грузіі» – так лічыць беларускі праваабаронца Раман Кісляк. Ён жыве ў сталіцы гэтай краіны больш за поўгады і штодня сочыць за зменамі ў грамадскім жыцці Грузіі.

Пра выбарчую рэкламу кажа Раман Кісляк:
– Ёсць і візуальная, і такая акцыйная. Ездзяць аўтамашыны, якія рэкламуюць, вельмі шмат расклеена плакатаў, білбордаў самых розных памераў, ад маленькіх да гіганцкіх. «Грузінская мара», якая зараз пры ўладзе, і апазіцыйная рэкламуюць сябе. Таксама ладзяцца мітынгі. Сёння запланаваны мітынг якраз «Грузінскай мары», якая хоча агітаваць, галасаваць за сябе, сваіх прыхільнікаў.
Па словах Рамана Кісляка незалежныя апытанні даюць «Грузінскай мары» менш паловы галасоў:
– Думаю, што мяркуючы па тым, што праводзяцца апытанні, апытанні даюць каля 30 працэнтаў. І апазіцыя набірае ў сукупнасці больш за 50-55%, розны час рознае паказвае. Таму шанец ёсць, з аднаго боку. З іншага боку, зараз пачалі з’яўляцца матэрыялы, якія кампраметуюць цяперашнюю ўладу.
У грузінскіх парламенцкіх выбарах апроч «Грузінскай мары», якая ідзе пад нумарам 41 вылучаюцца пяць апазіцыйных блокаў партый ад партыі «правага» ухілу пад назвай «Адзіны Нацыянальны Фронт» да ліберальнай партыі «Лело».







Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя






