Кітай думае адправіць міратворчую місію ва Украіну.

Кітай разглядае магчымасць удзелу ў патэнцыйнай міратворчай місіі ва Украіне, паведамляе нямецкае выданне Welt am Sonntag са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах Еўразвяза, знаёмыя з гэтым пытаннем.
З іх слоў, кітайскія дыпламаты “прамацалі глебу” ў Брусэлі, каб высветліць, ці будзе такі крок магчымым і жаданым з пункту гледжання еўрапейскіх краін.
“Уключэнне Кітая ў кааліцыю ахвотных, то ёсць краін, якія дапускаюць магчымасць удзелу ў міратворчай місіі, патэнцыйна можа спрыяць прыняццю Расеяй міратворцаў ва Украіне”, — мяркуюць у дыпламатычных колах Брусэля, адзначаючы, што гэтае пытанне застаецца адчувальным.





