В Кіеве 15 лістапада ў межах Форуму Астрожскіх адбылася панэльная дыскусія «Узаемадзеянне беларускага рэжыму і Кітая: вынікі даследавання і абмеркаванне».

Даследчык Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Павел Радзь падкрэсліў, што хоць КНР аказвае рэжыму Беларусі рэальную падтрымку, прыцягнуць Кітай да адказнасці міжнародным чынам практычна немагчыма:
– Кітай нібыта ніякім чынам не далучаны да вайны. Фармат далучанасці Кітаю ёсць, але ён прыхаваны. Кітай дае беларускаму боку абсталяванне, каб на беларускіх прадпрыемствах была магчымасць вырабляць абалонку боепрыпасаў, іх затым накіроўваюць у Расею, якая дадае выбуховую частку.
Вынікі адпаведнага расследавання прадставілі Матвей Купрэйчык з BelPol і Усевалад Шлыкаў з Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Падчас сустрэчы эксперты абмеркавалі дапамогу, якую Кітай аказвае рэжыму Лукашэнкі ў вытворчасці ўзбраенняў, кампанентаў боепрыпасаў і электроннага абсталявання, якое выкарыстоўваецца для выканання дзяржаўных абаронных заказаў Расеі.
Спасылка на расследаванне: Китай помогает режиму лукашенко обходить санкции – BelPol















Беларускае Радыё Рацыя
Фота Форуму.





