BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кітай патрабуе ад Ірана не замінаць пастаўкам катарскага газу

Кітай моцна залежыць ад паставак звадкаванага прыроднага газу і нафты з краін Персідскага заліва, асабліва ад QАtarEnergy — каля 30 % імпарту ЗПГ Кітая забяспечвае менавіта гэты пастаўшчык.

Паводле Bloomberg, кітайскія чыноўнікі настойліва патрабуюць ад Ірана не наносіць удары па буйных экспарцёрах энергарэсурсаў, не атакаваць танкеры, якія праходзяць па Армузскім праліве, каб не перашкаджаць пастаўкам. На дадзены момант пашкоджаны як мінімум пяць камерцыйных судоў.

Раней дарадца камандуючага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Ібрахім ДжабАры заявіў, што Іран будзе «спальваць» усе замежныя судны, якія паспрабуюць прайсці праз праліў, і гатовы «ўдарыць па ўсіх нафтаправодах у рэгіёне». ЗША пацвярджаюць, што Армузскі праліў застаецца адкрытым для грамадзянскага суднаходства.

Беларускае Радыё Рацыя