Зацікаўленасць Беларуссю з боку ЗША мае доўгатэрміновы характар, але сама цікаваць знаходзіцца не на першым месцы. Гэта прасочваецца ў тым ліку праз намаганні Дональда Трампа вызвалення вялікай колькасці закладнікаў лукашэнкаўскага рэжыму, – кажа палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі:
– Відаць усё ж такі яму хочацца дамагчыся эфекту, паказаць, што ён можа дамагацца вызвалення вялікай колькасці, як ён кажа, закладнікаў. Ну і плюс, Беларусь цікавіць каманду Трампа ў кантэксце ўкраінскага ўрэгулявання. Так што тут можа быць і нейкі станоўчы эфект, калі нейкім чынам Беларусь будзе ўдзельнічаць у пабудове пасляваеннай архітектуры бяспекі ў рэгіёне.

Аляксандр Класкоўскі перакананы, што беларусы ў эміграцыі не павінны чакаць вызначальнага для Беларусі моманту, а ўжо зараз трэба мець план, што яны будуць рабіць, калі перамены адбудуцца.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






