BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КНДР прызнала ўдзел у вайне супраць Украіны

КНДР афіцыйна прызнала ўдзел у вайне супраць Украіны. Апублікаваныя заявы Цэнтральнага ваеннага камітэта Працоўнай партыі Карэі, а таксама старшыні Кім Чэн Ына.

Фото: focus.ua

«Падраздзяленні нашых узброеных сіл, якія па загадзе кіраўніка дзяржавы КНДР былі задзейнічаныя ў аперацыі па вызваленні раёнаў Курскай вобласці, у поўнай меры прадэманстравалі высокі баявы дух і ваенную хватку, праявілі масавы гераізм, непараўнальную доблесць і самаадданасць сіл і тым самым ўнеслі важкі ўклад у знішчэнне неанацысцкіх сіл Украіны і вызваленне расейскіх тэрыторый», – гаворыцца ў заяве.

Кім Чэн Ын назваў удзельнікаў вайны супраць Украіны «героямі» і нават паабяцаў паставіць ім помнік.