BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць беларусаў у Польшчы працягвае расці

Пачынаючы з 2020 года, у Польшчы назіраецца рэзкі прыток беларусаў. Іх колькасць на канец лістапада гэтага года ў параўнанні з 2019-м павялічылася ў краіне больш чым у пяць разоў.

З 2021 года больш за 240 тысяч грамадзян Беларусі падаліся на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы. Пра гэта «Позірку» паведаміў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спасылаючыся на дадзеныя, атрыманыя ў МУС Польшчы. Як паведамляецца, 140 тысяч беларусаў маюць сапраўдны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны. «Значная частка беларусаў, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, былі вымушаныя пакінуць Беларусь альбо праз палітычны пераслед, альбо праз створаную рэжымам Лукашэнкі атмасферу страху і тэрору ў краіне. Юрыдычна яны з’яўляюцца ахвярамі злачынства дэпартацыі», – адзначыў Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя