BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць пацярпелых пасля расейскай атакі па Кіеве ўзрасла да 36 чалавек

1361-ы дзень вайны. Колькасць пацярпелых пасля расейскай ракетна-беспілотнай атакі па Кіеве ўзрасла да 36 чалавек. Шэсць застаюцца ў стацыянары, пяцёра з іх — у цяжкім стане. Жыхарам сталіцы паведамлена пра шэсць загінулых, паведаміў мэр Віталь Клічко.

Калаж УНІАН

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны  паведаміла пра спецаперацыю, падчас якой  была заблакаваная ключавая лагістычная артэрыя Расеі. У Хабараўскім краі адбыўся выбух, які спыніў рух грузаў па Транссібірскай магістралі — галоўнай чыгунцы, што выкарыстоўваецца Расейскай Федэрацыяй для паставак узбраення і боепрыпасаў, у тым ліку з КНДР. Пасля выбуху пад адкос сышоў грузавы цягнік, пашкоджана чыгунка.

Беларускае Радыё Рацыя