BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць загінулых у Сумах узрасла да дзевяці чалавек

У Сумах працягваюцца ратавальныя працы пасля начной атакі расейскага дрона “Шахед”, які трапіў у дзесяціпавярховы жылы дом. Спачатку паведамлялася пра чатырох загінулых, але цяпер вядома, што колькасць ахвяр дасягнула дзевяці чалавек. 

Па словах прадстаўнікоў Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі, у выніку атакі пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку адзін непаўнагадовы. 18-гадовы хлопец знаходзіцца ў цяжкім стане. Таксама вядома аб пашкоджанні двух шматкватэрных дамоў і 23 аўтамабіляў. 

Ратавальнікі працягваюць разбор завалаў і дэмантаж небяспечных канструкцый. Улады заклікаюць мясцовых жыхароў быць пільнымі і выконваць правілы бяспекі падчас паветраных трывог.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: .pravda.com.ua