BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі вайскоўцаў страціла Расея з пачатку 2025 года?

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што з пачатку 2025 года агульныя страты расейскіх войскаў перавысілі 100 тысяч чалавек.

Фота: realist.online

Сырскі падзякаваў украінскім вайскоўцам за прафесіяналізм і стойкасць, адзначыўшы, што Сілы абароны Украіны працягваюць знішчаць акупантаў па ўсёй лініі фронту. Паводле Генштаба, толькі за апошнія суткі расейскія войскі страцілі каля 1400 вайскоўцаў забітымі і параненымі.