Каардынацыйная рада апублікавала інструкцыю па галасаванні і праграмы кандыдатаў.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазней за 29 траўня. Як адзначаюць арганізатары выбараў, праз іх кожны беларус і беларуска зможа ўплываць на працу дэмакратычных сілаў і яны “пачынаюць фармаваць новую палітычную культуру дэмакратычнай супольнасцi”.
19 траўня, напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду, у Варшаве адбудзецца адмысловая канферэнцыя. Палітычныя групы сустрэнуцца са сваімі выбаршчыкамі, каб падзяліцца планамі і стратэгіямі. Канферэнцыю ў жывым эфіры пакажа YouTube-канал Каардынацыйнай рады.
На выбары ў Каардынацыйную раду ідуць 12 спісаў кандыдатаў.