BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР азнаёміла з хадой падрыхтоўкі да выбараў

Каардынацыйная рада Беларусі падчас анлайн прэс-канферэнцыі прадставіла чарговыя вынікі падрыхтоўкі да выбараў у Каардынацыйную раду. Выбары будуць праходзіць анлайн праз лічбавую платформу “Новая Беларусь”.

Кажа спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў:

– Выбары адбудуцца 25 траўня. Агітацыйная кампанія пачнецца 25-га красавіка. Да 25-га красавіка будзе адкрыты перыяд рэгістрацыі выбарчых спісаў. Гэтыя выбары ў Каардынацыйную раду, гэта інавацыйны крок. Анлайн выбары робяць у такім фармаце ўпершыню. Магчыма мы першыя ў свеце, хто выбірае ў прадстаўнічыя органы, праз анлайн-механізмы. Калі мы не знаходзімся ўнутры краіны, а наш прадстаўнічы орган знаходзіцца ў выгнанні.

Кіраўнік платформы “Новая Беларусь” Павел Лiбер, запэўніў, што каманда працуе над тым, каб зрабіць выбары ў КР максімальна бяспечнымі:

– Змогуць карыстацца людзі ўнутры Беларусі, бяспечна пры мінімальных правілах бяспекі, якія мы ім дадзім. Мы зможам паўнавартасна дапусціць да галасавання людзей унутры краіны, а таксама людзей, якія выехалі ці знаходзяцца за мяжой. Вельмі важна, што ўсё ўзаемадзеянне людзей і платформы будуць, з пункту гледжання дадзеных, дэцэнтралізаванымі.

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду мусіць прайсці з 25 па 27 траўня 2024 года. Канчатковыя вынікі выбараў плануюць абвясціць 8 чэрвеня 2024 года.

Беларускае Радыё Рацыя