2 сакавіка адбылося другое пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады.

Прынята рашэнне, што галасаванне пройдзе на той жа лічбавай платформе, што выкарыстоўвалася падчас папярэдніх выбараў, — Belarus ID. Галасаваць можна па дзейным ці пратэрмінаваным пашпарце грамадзяніна Беларусі альбо па пашпарце Новай Беларусі.
Кажа Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька:
– Пашпарт новай Беларусі мы абралі як адзін з інструментаў, які досыць проста можна атрымаць, напрыклад, палітвязням, і з гэтым інструментам яны могуць прагаласаваць. Калі ў вас пратэрмінаваны пашпарт грамадзяніна Беларусі, то для галасавання гэтым разам яны таксама будуць прымацца як сапраўдныя дакументы.
Адпаведна на паседжанні Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады быў агучаны папярэдні графік выбарчай кампаніі. 5 сакавіка — падпісанне трохбаковага Мемарандума аб узаемадзеянні і размежаванні адказнасці. 6 сакавіка — афіцыйнае абвяшчэнне сродкаў правядзення выбараў і дат галасавання. 10–31 сакавіка — падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў. 11–17 мая — непасрэднае галасаванне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






