
Каардынацыйная рада ў межах сваёй бягучай дзейнасці ініцыявала збор подпісаў за вяртанне працэдуры выдання віз на падставе натарыяльных запрашэнняў для сем’яў тых, хто выехаў з Беларусі па палітычных матывах.
Падрабязнасці распавёў валанцёр Каардынацыйнай рады па Беластоку:
– Петыцыя будзе перададзена ў Міністэрства замежных спраў Польшчы спадару Сікорскаму. З просьбай аблегчыць візавы рэжым для родных, блізкіх нашых палітвязняў, а таксама тых, хто вымушана з’ехаў з Беларусі, чые сваякі засталіся ў Беларусі, якім пагражаюць рэпрэсіі, канфіскацыя маёмасці і гэтак далей. Гэта вельмі важна.
Вынікі разгляду петыцыі за вяртанне працэдуры выдання віз на падставе натарыяльных запрашэнняў для сем’яў тых, хто выехаў з Беларусі па палітычных матывах, будуць размешчаны на сайце Каардынацыйнай рады.
Беларускае Радыё Рацыя