BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР прапануе новы падыход да рэгулявання палітычных партый у Беларусі

На агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады адбыліся адкрытыя слуханні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», які каардынальна адрозніваецца ад існуючага заканадаўства Беларусі. Закон прапануе празрыстыя правілы стварэння партый, унутраную дэмакратыю і дзяржаўныя гарантыі ад пераследу.

Ініцыятарам выступіла Камісія па рэформах і падрыхтоўцы да пераходнага перыяду пад кіраўніцтвам Юрыя Губарэвіча:

– Ён каардынальна адрозніваецца, таму што сённяшні закон, які рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для кантролю, мае хутчэй абмежавальна-рэпрэсіўны характар. Калі б было прынята палітычнае рашэнне пра магчымасць дзейнасці незалежных палітычных партый, дэмакратычных партый, як гэта было да 20202 года, дзейнасць была б вельмі моцна абмежаваная. Таму натуральна, што змены наспелі і гэтыя змены як раз выкладзены ў новай канцэпцыі законапраекта.

Каардынацыйная Рада працягне серыю адкрытых слуханняў па розных заканадаўчых ініцыятывах, якія могуць стаць асновай для будучых рэформаў у дэмакратычнай Беларусі. 2-га снежня будзе разгледжаны праект закона “Аб мясцовым самакіраванні”, а 8-га снежня — праект закона “Аб амбудсмене”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя