BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР правядзе слуханні па працы Міжнароднага гуманітарнага фонду

Каардынацыйная рада правядзе слуханні па працы Міжнароднага гуманітарнага фонду. Арганізацыя накіравала пра гэта афіцыйны ліст у Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт і ў міністэрства замежных спраў Нарвегіі, копія звароту ёсць у “Еўрарадыё”.

Фота: t.me/rada_vision

Нагода — выключэнне з названай арганізацыі беларускага фонду ByHELP і занепакоенасць праз зліў даных арганізацый і затрыманні атрымальнікаў дапамогі, а таксама неналежныя паводзіны Андрэя Стрыжака.

“Сярод дэлегатаў Каардынацыйнай рады ўзніклі пытанні адносна этычных стандартаў, якіх прытрымліваюцца ўдзельнікі Міжнароднага гуманітарнага фонду”, — гаворыцца ў лісце.