BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР разгледзела скаргу Шалыгіна

9 сакавіка адбылося трэцяе пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады. Чальцы камісіі прынялі шэраг рашэнняў, неабходных для правядзення выбараў у 2026 годзе.

Адным з найбольш дыскусійных пытанняў стаў разгляд скаргі Сяргея Шалыгіна на дзеянні камісіі. Падчас абмеркавання гучала прапанова прызнаць від на жыхарства дакументам, на падставе якога можна ўдзельнічаць у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду. Аднак чальцы камісіі не падтрымалі ўнясенне такіх зменаў.

Алена Прыходзька
Алена Прыходзька

Кажа старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька:

–  Разгледзіць ВНЖ нейкіх краінаў, пытанне якіх краінаў, і ці не будзе гэта пазітыўнай дыскрымінацыяй іншых краінаў, чые ВНЖ мы не ўлічым. Калі мы сочым за верыфікацыяй людзей па даведках па вызваленні з турмы ці яшчэ там пра вяялікую колькасць дакументаў, якія могуць быць у чалавека, плюс-мінус, якія  пацвярджаюць яго асобу, але не з’яўляюцца дакументам, які можа верыфікаваць міжнародная сістэма.

Камісія таксама зацвердзіла палітыку бяспекі выбараў і тэхнічнае заданне па стварэнні электроннай платформы для галасавання, а таксама падтрымала падпісанне дамовы з тэхнічным правайдарам. Вызначаныя і асноўныя даты выбарчай кампаніі: 10–31 сакавіка — падача дакументаў і рэгістрацыя выбарчых суб’ектаў, 11–17 мая — галасаванне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя