BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР разгледзіла праект Заявы аб прынцыпах недыскрымінацыі

Падчас адкрытага слухання Каардынацыйнай Рады 10 лютага 2026 года ўдзельнікі заслухалі справаздачу па выніках двухгадовай працы па Active Plan па Беларусі.

Аляксандра Мамаева
Аляксандра Мамаева

Кіраўніца дэлегацыі дэмсіл Беларусі ў Парламентскай Асамблеі Рады Еўропы Аляксандра Мамаева прапанавала праект Заявы аб прынцыпах не дыскрымінацыі, падкрэсліўшы важнасць працягнення супрацоўніцтва з еўрапейскім органам:

–  Вельмі важна зрабіць само прыняцце гэтай заявы зараз, таму што 25 лютага плануецца пасяджэнне Кабінета міністраў Рады Еўропы і зацвярджэнне наступнага акта ці плана на наступныя два гады па супрацы з Беларуссю. Асноўны наш план працы з Радай Еўропы, якая ўключае розныя трэкі, не толькі па не дыскрымінацыі, але таксама, напрыклад, нашу дэлегацыю ў ПАРЕ і ў кангрэсе, а там люксембургскія рашэнні.

Па словах Мамаевай, Active Plan – гэта працоўны план дзеянняў Рады Еўропы і яе партнёраў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, які ўключае семінары, адукацыйныя праекты, падтрымку праваабаронцаў і журналістаў. Наступнае прыняцце  Active Plan па Беларусі адбудзецца 25-га лютага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя