BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР шукае валанцёраў для падрыхтоўкі выбараў

Каардынацыйная рада просіць усіх жадаючых аказаць валанцёрскую дапамогу ў падрыхтоўчы перыяд і на саміх выбарах у раду. Падрабязнасці распавяла прадстаўніца КР Вольга Павук:

– Гэта добрая магчымасць асабіста пазнаёміцца з палітыкамі, дадацца ў палітычную павестку Беларусі. Думаю, што маладым лідарам гэта будзе цікава. Вельмі хацелася б зрабіць такія афлайнавыя выбарчыя ўчасткі, дзе валанцёры змаглі б дапамагчы прагаласаваць людзям, якія прыйдуць. Анлайн-дапамога таксама патрэбная, распаўсюджваць інфармацыю, размаўляць з людзьмі, адказваць на нейкія пытанні. Спатрэбіцца любая дапамога.

Усім жадаючым стаць валанцёрам КР прапануе запоўніць электронную анкету. Самі ж выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня.

Пытанні наконт выбараў прымаюцца на электронную пошту [email protected].

Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя