BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Яны ў першую чаргу для саміх палітычных структур”

Ёсць тыя беларусы, што не задаволеныя працай Каардынацыйнай Рады. Але лепей, каб яна існавала і падтрымлівала нейкую магчымасць структурнай размовы з іншымі дэмакратычнымі структурамі Захаду. Выбары ў КР, якія набліжаюцца, пракаментаваў беларускі бізнэсоўца, былы палітвязень Аляксандр Кныровіч:

Аляксандр Кныровіч
Аляксандр Кныровіч

– Яны патрэбны, каб падтрымаць існаванне структур, то бок яны ў першую чаргу, канешне, для саміх палітычных структур. Ці нясуць яны нешта для беларусаў у Беларусі? У тым сэнсе, калі ёсць у Беларусі чалавек, які ўсё ж такі зацікаўлены ў дэмакратызацыі Беларусі і бачыць у такіх структурах гэтую магчымасць, то, напэўна, толькі для яго. Але ніякіх практычных пытанняў гэтага чалавека Каардынацыйная рада не можа вырашыць.

Выбары ў Каардынацыйную Раду запланаваныя на 11–17 траўня 2026  і пройдуць у фармаце анлайн. Учора, 10 сакавіка, пачалася падача выбарчых спісаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя