10 снежня Каардынацыйная Рада афіцыйна прыняла Пераходны бюджэт 2025–2026.

Як адзначыў старшыня Камісіі КР па бюджэце, сябра КР, адвакат Алесь Міхалевіч, дакумент стаў «крокам да больш празрыстага і прафесійнага функцыянавання ўсіх структур Рады» і дазваляе «забяспечыць стабільнасць працы, публічную камунікацыю і якасную экспертызу»:
-Гэта бюджэт, які быў сабраны тымі людзьмі, якія гатовыя нам дапамагаць. І гэта бюджэт на базавыя патрэбы Каардынацыйнай Рады, на існаванне інфармацыйнай службы, на базавае існаванне тых людзей, якія абслугоўваюць дзейнасць КР. Каардынацыйна Рада з’яўляецца протапарламентам, самі сябры КР заробку не атрымліваюць. Унас набліжаюцца выбары, яны пройдуць у траўні 2026 года. І да гэтага трэба падрыхтавацца.
Паводле бюджэту КР да 10 лютага 2026 года, асноўныя сродкі пойдуць на працу медыякаманды, камунікацыі, міжнародныя кантакты і ўдзел членаў КР у мерапрыемствах, а таксама на падтрымку лічбавай інфраструктуры і фінансавую празрыстасць. Частка бюджэту прадугледжана для арганізацыі слуханняў, прыцягнення экспертаў, інфармацыйных кампаній і пакрыцця ўнутраных арганізацыйных выдаткаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






