BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР заклікае парламенты Латвіі, Літвы і Польшчы спрасціць атрыманне віз для беларусаў

Каардынацыйная рада прыняла рэзалюцыю «Аб зваротах па спрашчэнні візавага рэжыму і паляпшэнні памежнага руху ў дачыненні да беларусаў».

Рэзалюцыя прынята па прапанове фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”. У дакуменце замацавана рашэнне накіраваць звароты да парламентаў Латвіі, Літвы і Польшчы аб прыняцці мер па аднаўленні і паляпшэнні пагранічнага руху з Беларуссю адносна фізічных асоб, а таксама аб спрашчэнні парадку атрымання віз.

У прыватнасці, размова ідзе аб дазволе накіроўваць запрашэнні ад асоб, якія атрымалі міжнародную абарону, а таксама аб выдачы гуманітарных віз у трэціх краінах, дзе беларусы хаваюцца ад рэпрэсій.

Акрамя таго, КС даручае спікеру і кіраўніку міжнароднай камісіі ў рамках кансультатыўнай групы Беларусь-ЕЗ запытаць і прааналізаваць інфармацыю па пытаннях увядзення лічбавых віз для грамадзян Беларусі.

КС таксама просіць АПК правесці кансультацыі па спрашчэнні візавага рэжыму і памежным руху з ЕЗ і дзяржорганамі Літвы, Латвіі і Польшчы.