Літва, Латвія і Эстонія сумесна паведамілі дзяржавам-сябрам ААН пра выхад з Атаўскай Канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны, адпаведныя заявы распаўсюдзілі Міністэрства замежных спраў гэтых краін.

“Латвія, Эстонія і Літва падалі свае дакументы аб выхадзе 27 чэрвеня. У адпаведнасці з Канвенцыяй выхад уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля падачы вышэйзгаданага дакумента”, – паведаміла прэс-служба МЗС Латвіі.
У прэс-службе дадалі, што з моманту далучэння прыбалтыйскіх краін да Канвенцыі “сітуацыя ў сферы рэгіянальнай бяспекі істотна змянілася”. Рашэнне выйсці з Атаўскай канвенцыі таксама падтрымалі парламенты Польшчы і Фінляндыі.






