Міністры фінансаў краін “Вялікай сямёркі” (ЗША, Канада, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Японія) дамовіліся працягваць падтрымліваць Украіну ў яе абароне ад уварвання Расеі. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Германіі Ларс Клінгбайль у кулуарах сустрэчы G7 у Канадзе, піша Bloomberg.

“Стала ясна, што ў рамках фармату G7 падтрымка будзе працягвацца без змен, і што Украіна можа разлічваць на моцную салідарнасць і істотную падтрымку з боку краін G7”, – сказаў Клінгбайль.
У той жа час Bloomberg адзначае, што па стане на канец серады група не ўзгадніла выніковую заяву, якая фармалізуе абавязацельствы, пра якія казаў Клінгбайль.
“Мы інтэнсіўна працуем над ёй – ёсць яшчэ некалькі момантаў, якія нам трэба вырашыць. Але я з асцярожным аптымізмам гляджу на тое, што ў нас усё атрымаецца”, – сказаў Клінгбайль пра заяву.