BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Краіны Усходняй Еўропы выступілі з заявай да НАТА адносна парушэнняў іх паветранай прасторы

Міністры абароны дзевяці ўсходнееўрапейскіх краін заклікалі НАТА падрыхтаваць “калектыўны адказ” на выпадкі парушэння Расеяй паветранай прасторы паміж дзяржавамі, якія мяжуюць з Украінай.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве міністраў абароны Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Славакіі.

Кіраўнікі абаронных ведамстваў, у прыватнасці, выказваюць “глыбокую занепакоенасць” уварваннем расейскіх беспілотнікаў і ракет у краіны Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы.

“Гэта новая рэальнасць, якой нельга грэбаваць. Нам патрэбны калектыўны адказ у рамках НАТА на выклікі, звязаныя з сучаснай зброяй і тэхналогіямі, у тым ліку шляхам узмацнення нашых магчымасцей выяўлення, ідэнтыфікацыі і, калі неабходна, паражэння аб’ектаў, якія нізка і павольна лятаюць”, – гаворыцца ў заяве міністраў.