BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крэмль рыхтуе тэракты ў Беларусі, каб уцягнуць краіну ў вайну

Крэмль «працуе над арганізацыяй тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, каб ускласці віну на полк Каліноўскага», — з такім сцвярджэннем выступіў амерыканскі Інстытут Роберта Лансінга са спасылкай на неназванага «прадстаўніка еўрапейскай выведкі».

Фота: president.gov.by

У публікацыі сцвярджаецца, што «Масква даўно імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны». Заяву Аляксандра Лукашэнкі 2 красавіка ў Гародні пра падрыхтоўку Беларусі да вайны аўтары матэрыялу расцэньваюць як пацверджанне таго, што лукашэнкаўскія ўлады «рыхтуюць насельніцтва да рэальнай вайны». «Уцягванне Беларусі ў вайну створыць лакальныя ачагі баявых дзеянняў уздоўж украінска-беларускай мяжы, што вымусіць Кіеў вывесці частку сваіх рэзервовых сілаў з зоны баявых дзеянняў да мяжы з Беларуссю», — адзначаецца ў публікацыі.

Аўтары артыкула не выключаюць, што «спланаваныя Расеяй атакі будуць скіраваныя супраць палітычнага кіраўніцтва Беларусі, што дазволіць лягчэй прымусіць Менск далучыцца да ваеннай кампаніі супраць Украіны».

Беларускае Радыё Рацыя