BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крэмль занепакоены сітуацыяй на мяжы Беларусі і Украіны

Так прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заявы беларускага боку аб нарошчванні Украінай сілаў каля мяжы. «Беларусь – гэта саюзная дзяржава, у нас ёсць адмысловыя фарматы дыялогу па лініі ўсіх адпаведных ведамстваў, у тым ліку і па лініі спецыяльных службаў. І нашы міністэрствы абароны знаходзяцца ў партнёрскім пастаянным кантакце. Таму, вядома, гэта прычыны для турботы не толькі Менска, але і Масквы, бо мы сапраўды саюзнікі і партнёры», – заявіў Пяскоў.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Беларусі заявілі, што з украінскага боку мяжы заўважанае павелічэнне вайсковай прысутнасці. Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, каментуючы на просьбу Свабоды сітуацыю, заявіў, што Украіна не пагражае Беларусі, а наадварот, вымушаная абараняцца, бо «Беларусь працягвае падтрымліваць тэрарыстаў і ў свой час адкрыла мяжу для расейскіх акупантаў».

Беларускае Радыё Рацыя