BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кучынскі: Палітвязні Беларусі ў цэнтры ўвагі Белага дома

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіўся з трохдзённым рабочым візітам у Вашынгтоне, напярэдадні слуханняў у Кангрэсе ЗША па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пра агульнае ўражанне ад візіту і слуханняў распавядае Дзяніс Кучынскі:

-Гэта першыя слуханні па Беларусі, беларускіх палітвязнях і рэпрэсіях у Беларусі. Першыя слуханні з часоў інаўгурацыі прэзідэнта Трампа. Падчас слуханняў я распавядаў пра цяперашнюю сітуацыю з палітвязнямі, што ўзмацняецца ціск, рэпрэсіі на палітвязняў і іх сем’і. Сістэмныя катаванні, асабліва зараз, узімку, а людзей кідаюць у ШІЗА.

У межах візіту Кучынскі правёў дзве сустрэчы ў Белым доме — з Чарльзам Маклафлінам, спецыяльным памочнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дырэктарам па пытаннях Еўропы, а таксама са Спіра Баласам, старэйшым дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса. У тым ліку, былі абмеркаваны гуманітарныя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў, а таксама магчымы ўплыў перамоў вакол Украіны на сітуацыю ў Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя