У Венгрыі разгарэўся палітычны скандал вакол дзеянняў урада напярэдадні выбараў. Апазіцыя заяўляе пра магчымыя спробы ўмяшання расейскіх структур у выбарчы працэс. Рэзананс таксама выклікаў інцыдэнт з украінскімі інкасатарамі, якія перавозілі наяўныя грошы з Аўстрыі ва Украіну і былі затрыманыя ў Венгрыі.

Драматург, даследчык Ельскага ўніверсітэта і сябра Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык лічыць, што такія дзеянні могуць быць часткай стратэгіі ўлады па ўтрыманні палітычнага кантролю:
– Спрабуючы выратаваць сваю выбарчую кампанію, яго партыя прайграе па апытаннях, 20% партыі «Ціса». Ён проста абрабаваў украінскі дзяржаўны банк. Спланаваная сумесная аперацыя Пуціна і Орбана. Да таго Орбан запрасіў з Масквы спецыялістаў ад Кірыенка “разруліваць” там гэтыя выбары, каб усё-такі іх сфальфікаваць, неяк іх перакруціць і застацца ва ўладзе.
Вядома, што лідар апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэр Мад’яр заявіў, што ў Будапешт прыбылі прадстаўнікі расейскай вайсковай разведкі, якія могуць уплываць на вынікі будучых парламенцкіх выбараў. Паводле яго слоў, урад, які сутыкаецца з палітычнымі цяжкасцямі, спрабуе захаваць уладу з дапамогай знешняй падтрымкі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






